РУС БЕЛ ENG

Беларуская скарбонка

06.12.2023

Каб не сумаваць дома, а з пользай правесці выхадныя 6 снежня вучні 3-5 класаў прыйшлі ў школу на віктарыну знаўцаў беларускай мовы «Беларуская скарбонка». Дзеці выконвалі розныя заданні , адгадвалі загадкі, рэбусы , збіралі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, гулялі ў рыфмы, чыталі скорагаворкі, спрабавалі быць сапраўднымі “настаўнікамі”, выпраўляючы арфаграфічныя памылкі.
Гульня дала магчымасць не толькі паказаць веды, але і набыць новыя, выклікала цікавасць да вывучэння роднай мовы, выхаванню павагі да культуры і традыцый свайго народа.