РУС БЕЛ ENG

У гэтым годзе адзначаецца 140-годзе з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы

25.05.2022

У гэтым годзе адзначаецца 140-годзе з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы. Яго творчасць- каштоўны нацыянальны здабытак, неацэнная культурная спадчына. У нашай школе прайшла літаратурна- музычная кампазіцыя для вучняў VIII-X класаў "Запрашаем да Купалы". Пад час якой вучні ўспамнілі біяграфію аўтара, чыталі вершы, разгадвалі шарады, крыжаванкі, крыптаграмы, успомнілі назвы твораў , разгадвалі з якіх твораў цытаты і нават расшыфроўвалі таямнічае пісьмо. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, слухалі вершы, абмяркоўвалі іх. Творчасць Янкі Купалы назаўжды заняла сваё месца ў беларускай літаратуры.Шырыня купалаўскага таленту здзіўляе : усё, што можа змяшчаць чалавечае сэрца, уся бясконцая гама чалавечых парыванняў, усё, што звычайна называецца гераічным і будзённым, драматычным і лірычным,- усё гэта ёсць у творчасці паэта.